Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 1803 Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. N 762

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2006 г. № 1803

Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762

У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. № 152 «Об утверждении перечня административных процедур, выполняемых государственными органами и иными государственными организациями по обращениям граждан за выдачей справок или других документов» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 «Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474), наступныя дапаўненнi:

абзац першы пункта 8 и пункт 9 пасля слова «заказчык» дапоўнiць словамi «, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам,»;

дапоўнiць Палажэнне пунктам 91 наступнага зместу:

«91. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, устаноўлены пунктам 212 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, выконваемых дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi па зваротах грамадзян аб выдачы даведак або iншых дакументаў, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. № 152 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 44, 1/7344).».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены