Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2008 г. № 2064 Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь


ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2008 г. № 2064

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь за:

дасягненне высокiх паказчыкаў у сферы аптовага гандлю таварамi культурна-бытавога, гаспадарчага прызначэння i насычэнне iмi спажывецкага рынку рэспублiкi адкрытае акцыянернае таварыства «Белгаспгандаль»;

шматгадовую плённую працу ў электроннай прамысловасцi, асабiсты ўклад ва ўдасканальванне работы з кадрамi Аксенава Уладзiмiра Захаравiча, начальнiка ўпраўлення кадраў i тэхнiчнага навучання вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Завод паўправаднiковых прыбораў»;

шматгадовую плённую працу i значны асабiсты ўклад у ажыццяўленне дзяржаўнага прабiрнага нагляду Высоцкага Казiмiра Уладзiслававiча, начальнiка Дзяржаўнай iнспекцыi прабiрнага нагляду Мiнiстэрства фiнансаў;

шматгадовую плённую працу i значны асабiсты ўклад у развiццё казначэйскай сiстэмы Данiловiч Iнэсу Станiславаўну, начальнiка галоўнага дзяржаўнага казначэйства Мiнiстэрства фiнансаў;

шматгадовую плённую працу i асабiсты ўклад у развiццё фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» Iоська Зою Мiкалаеўну, загадчыка фiнансавага аддзела гэтага акцыянернага таварыства;

шматгадовую плённую працу, высокую адказнасць i прафесiяналiзм, актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi калектыву Кавалевiч Людмiлу Мiкалаеўну, начальнiка Бярозаўскага буракапрыёмнага пункта адкрытага акцыянернага таварыства «Жабiнкаўскi цукровы завод»;

шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у станаўленне i развiццё банкаўскай сiстэмы, высокi прафесiяналiзм Пацоўскага Iвана Iванавiча, начальнiка галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласцi;

шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё адкрытага акцыянернага таварыства «Белгаспгандаль» наступных работнiкаў гэтай арганiзацыi:



Каравацкага
Святаслава Пятровiча

намеснiка генеральнага дырэктара па тэхнiцы i будаўнiцтву

Макушынскую
Алену Фёдараўну

намеснiка начальнiка гандлёвага аддзела

Рымара
Алега Анатольевiча

вадзiцеля аўтамабiля МАЗ



Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены