Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 декабря 2007 г. № 1658 Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь


ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

3 снежня 2007 г. № 1658

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

камунальнае унiтарнае прадпрыемства «Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама» за значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё г. Мiнска, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў у будаўнiчай галiне;

за значны асабiсты ўклад у будаўнiцтва i ўвод трубапракатнага комплексу рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Беларускi металургiчны завод» у эксплуатацыю:



Сядзюк
Людмiлу Уладзiмiраўну

брыгадзiра маляроў фiлiяла «Спецыялiзаванае ўпраўленне № 107» ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельпрамбуд»

Чарнецкага
Уладзiмiра Iванавiча

галоўнага iнжынера фiлiяла «Будаўнiчае ўпраўленне № 45» ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельпрамбуд»

Шчарбiна
Мiкалая Мiкалаевiча

мантажнiка тэхналагiчнага абсталявання i звязаных з iм канструкцый Гомельскага мантажнага ўпраўлення № 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтэхмантаж»

Яленiча
Iвана Паўлавiча

мантажнiка Светлагорскага мантажнага ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтэхмантаж»



за значны асабiсты ўклад у праектаванне трубапракатнага комплексу рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Беларускi металургiчны завод» Кушнiкава Дзмiтрыя Барысавiча, начальнiка архiтэктурна-будаўнiчага аддзела праектнага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Белпрампраект»;

за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у арганiзацыю вытворчасцi бясшоўных гарачакатаных труб у рэспублiцы Шварца Яўгена Георгiевiча, галоўнага металурга адкрытага акцыянернага таварыства «Амкадор».



Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены