Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 4 ноября 1995 г. № 430 Iнструкцыя аб парадку стажыроўкi выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на прадпрыемствах, у арганiзацыях i навучальных установах

  
                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 загадам мiнiстра адукацыi i навукi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 4 лiстапада 1995 г.
                                 N 430
 
 
                             УЗГОДНЕНА
 
 
 Мiнiстэрства фiнансаў                         Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                             Намеснiк мiнiстра
 А.I.Сверж                                     В.I.Паўлаў
 7 лiпеня 1995 г.                              24 лiпеня 1995 г.
 
 
                             IНСТРУКЦЫЯ
             аб парадку стажыроўкi выкладчыкаў сярэднiх
         спецыяльных навучальных устаноў на прадпрыемствах,
               у арганiзацыях i навучальных установах
 
 
     У адпаведнасцi   з   Прыкладным   палажэннем  аб  бесперапынным
прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў  стажыроўка
з'яўляецца адной з форм прафесiйнага навучання, якая садзейнiчае яго
бесперапыннасцi.
 
     Стажыроўка выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
праводзiцца тэрмiнам да трох месяцаў з адрывам ад працы  i  да  пяцi
месяцаў  без адрыву ад працы на прадпрыемствах,  у вядучых навуковых
арганiзацыях  адпаведнай  галiны  i  ў  навучальных  установах.  Яна
павiнна  забяспечваць азнаямленне выкладчыкаў з дасягненнямi навукi,
тэхнiкi i культуры,  iх укараненнем у практычную дзейнасць перадавых
прадпрыемстваў  i  арганiзацый  ва ўмовах фармiравання i станаўлення
рыначных адносiн  i  садзейнiчаць  адлюстраванню  гэтых  пытанняў  у
вучэбным працэсе сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
 
     Стажыроўка выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
праводзiцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб бесперапынным прафесiйным
навучаннi   кiруючых   работнiкаў   i   спецыялiстаў,    метадычнымi
рэкамендацыямi    па    планаванню    павышэння    квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi педкадраў.
 
     Накiраванне выкладчыкаў  на стажыроўку ажыццяўляецца дырэктарам
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы на  падставе  зацверджаных
планаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi педкадраў.
 
     Стажыроўка выкладчыкаў на прадпрыемствах,  ў вядучых  навуковых
арганiзацыях i навучальных установах ажыццяўляецца па iндывiдуальных
планах,  распрацаваных  навучальнай   установай,   якая   накiравала
выкладчыка  на  стажыроўку.  Планы  стажыроўкi  пасля  ўзгаднення  з
кiраўнiкамi адпаведных прадпрыемстваў, вядучых навуковых арганiзацый
i навучальных устаноў разглядаюцца прадметнымi /цыклавымi/ камiсiямi
i  зацвярджаюцца   дырэктарам   сярэдняй   спецыяльнай   навучальнай
установы.
 
     У час  праходжання  стажыроўкi   выкладчыкi   падпарадкоўваюцца
правiлам   унутранага   распарадку    прадпрыемства   /арганiзацыi/,
навучальнай  установы i садзейнiчаюць  вырашэнню задач, якiя  стаяць
перад     яго     калектывам.    Кожнаму     стажору    прызначаецца
кiраўнiк-кансультант     з     лiку     iнжынерна-тэхнiчных      або
навукова-педагагiчных работнiкаў.
 
     Стажыроўка завяршаецца  складаннем  пiсьмовых   справаздач   аб
выкананнi  запланаванай  праграмы  з  абавязковым  уключэннем  у  iх
рэкамендацый па выкарыстанню ў вучэбным працэсе  атрыманых  стажорам
тэарэтычных i практычных ведаў.
 
     Справаздачы разам  з  водгукамi  кiраўнiкоў  прадпрыемстваў  цi
арганiзацый   аб   рабоце  стажораў  прадстаўляюцца  выкладчыкамi  ў
сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы,  якiя  накiравалi  iх  на
стажыроўку.
 
     Вынiкi стажыроўкi,  а таксама мерапрыемствы па адлюстраванню iх
у   тэарэтычным,   практычным   навучаннi,   дыпломным  праектаваннi
абмяркоўваюцца на  пасяджэннях  прадметных  /цыклавых/  камiсiй  або
педагагiчных  саветаў  сярэднiх  спецыяльных  навучальных устаноў на
працягу  месяца  пасля  заканчэння  стажыроўкi.  Вынiкi   стажыроўкi
ўлiчваюцца пры атэстацыi выкладчыкаў.
 
     Даведка аб вынiках стажыроўкi  знаходзiцца  ў  асабовай  справе
выкладчыка. Мiнiстэрствам, iншым цэнтральным органам кiравання, якiя
маюць  у  сваiм  падпарадкаваннi  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя
ўстановы,  рэкамендуецца вызначаць пералiк перадавых прадпрыемстваў,
вядучых навуковых арганiзацый сваёй сiстэмы,  а  таксама  адпаведных
навучальных  устаноў,  пры  якiх  яна  мэтазгодна,  устанавiць умовы
правядзення стажыроўкi  выкладчыкаў  з  улiкам  спецыфiкi  галiны  i
ажыццяўляць  кантроль  за  яе  арганiзацыяй у падведамасных сярэднiх
спецыяльных навучальных установах,  у тым лiку ў каледжах i вышэйшых
прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах, а таксама на прадпрыемствах i ў
арганiзацыях.
 
     Матэрыяльнае забеспячэнне   выкладчыкаў   сярэднiх  спецыяльных
навучальных   устаноў   на   перыяд   стажыроўкi   ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
 
 _____________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя:
 Нумар: 1200/12.
 Дата:  20.12.95 г.

 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены