Закон Республики Беларусь Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь от 2 мая 2008 г. № 337-З О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам обязательного бесплатного экземпляра документов и библиотечного дела

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

2 мая 2008 г. № 337-З

О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам обязательного бесплатного экземпляра документов и библиотечного дела

Принят Палатой представителей 9 апреля 2008 года
Одобрен Советом Республики 16 апреля 2008 года

Изменения и дополнения:

Закон Республики Беларусь от 17 июля 2008 г. № 427-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 196, 2/1524)


Статья 1. Утратила силу.



Статья 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года «Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896; 2007 г., № 173, 2/1362) наступныя змяненнi i дапаўненне:

1. У артыкуле 1:

у абзацы другiм словы «, культурна-асветнiцкай i адукацыйнай» замянiць словамi «i культурнай»;

у абзацы дванаццатым словы «бiблiятэчных фондаў» замянiць словамi «iнфармацыйных рэсурсаў».

2. У абзацы трэцiм часткi першай артыкула 4 словы «бiблiятэчных фондаў» замянiць словамi «iнфармацыйных рэсурсаў».

3. Абзац пяты артыкула 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«правядзенне культурна-асветнiцкай работы, накiраванай на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэк.».

4. У частцы першай артыкула 15:

з абзаца трэцяга словы «, пералiк якiх вызначаецца i зацвярджаецца заснавальнiкам па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь» выключыць;

абзац восьмы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«зацвярджаць па ўзгадненню з заснавальнiкамi правiлы карыстання бiблiятэкай, распрацаваныя на аснове тыпавых правiл карыстання бiблiятэкамi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;».

5. У абзацы чацвёртым артыкула 16 словы «глабальных камп’ютэрных сетак» замянiць словамi «сусветных баз даных».

6. У артыкуле 19:

у частцы першай словы «, пераразмеркавання i ўзаемавыкарыстання» замянiць словамi «i пераразмеркавання дакументаў, узаемавыкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў»;

у частцы другой:

абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«атрымання абавязковых бясплатных экземпляраў дакументаў;»;

з абзаца чацвёртага слова «, мiждзяржаўнага» выключыць;

пасля часткi другой дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Парадак рассылкi абавязковых бясплатных экземпляраў дакументаў, вiды дакументаў, якiя адносяцца да абавязковага бясплатнага экземпляра, пералiк бiблiятэк, якiя маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экземпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экземпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.»;

частку трэцюю лiчыць часткай чацвёртай.

7. У частцы пятай артыкула 20 словы «дакументаабмену памiж бiблiятэкамi» замянiць словамi «унутрырэспублiканскага дакументаабмену».

8. Артыкул 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 23. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi»

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» з’яўляецца галоўнай унiверсальнай навуковай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбнiцай культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяцi. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» не можа быць перапрафiляваная.

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» дзейнiчае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку са статутам, зацверджаным Урадам Рэспублiкi Беларусь, а таксама з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» задавальняе унiверсальныя iнфармацыйныя патрэбнасцi грамадства i з’яўляецца:

рэспублiканскiм iнфармацыйным i сацыякультурным цэнтрам;

рэспублiканскiм цэнтрам аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы (АIБС);

рэспублiканскiм галiновым цэнтрам iнфармацыi па культуры i мастацтву;

нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента, цэнтрам унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў;

каардынацыйным i метадычным цэнтрам рэспублiканскага значэння ў галiне бiблiятэчнай справы;

навукова-даследчай установай па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфазнаўству, кнiгазнаўству;

мiжгалiновым дэпазiтарыем Рэспублiкi Беларусь, дэпазiтарыем матэрыялаў ААН i iншых мiжнародных арганiзацый.

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» выконвае наступныя асноўныя функцыi:

фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе карыстальнiкам бiблiятэкi найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў;

ажыццяўляе збор дакументаў у лiчбавай форме, пры неабходнасцi стварае копii дакументаў у лiчбавай форме з захаваннем правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

арганiзуе доступ да нацыянальных i сусветных баз даных;

арганiзуе бiблiяграфiчны ўлiк публiкацый аб Рэспублiцы Беларусь, удзельнiчае ў арганiзацыi i вядзеннi бiблiяграфiчнага ўлiку нацыянальнага дакумента;

фармiруе абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, мiжнароднага дакументаабмену;

забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бiблiятэк i iнфармацыйных арганiзацый па ўзаемавыкарыстанню iнфармацыйных рэсурсаў, вядзенню нацыянальнага зводнага электроннага каталога;

ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк, накiраванае на ўкараненне новых iнфармацыйных тэхналогiй;

набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры i навукi, iх наследнiкаў (пры ўмове захавання гэтых збораў як унiкальных калекцый), а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах;

ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць у сферы бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;

прадастаўляе дакументы, бiблiяграфiчную i iншую iнфармацыю ў адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;

праводзiць культурна-асветнiцкую работу, накiраваную на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкi;

ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку i выпуск iнфармацыйных (у тым лiку бiблiяграфiчных) i метадычных матэрыялаў, навуковых публiкацый у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных навук;

удзельнiчае ў фармiраваннi i правядзеннi адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы.

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» фiнансуецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў, прадугледжаных гэтым Законам.

Маёмасць дзяржаўнай установы «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» з’яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi Беларусь i належыць гэтай установе на праве аператыўнага кiравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i ўлiчваюцца на асобным балансе.».

9. У частцы другой артыкула 24 слова «Навукова-метадычнымi» замянiць словам «Метадычнымi».

10. У частцы другой артыкула 26 слова «рэспублiкi» замянiць словамi «Рэспублiкi Беларусь».

11. У абзацы чацвёртым часткi другой артыкула 27 словы «iнфармацыйных рэсурсаў» замянiць словамi «баз даных».

Статья 3. Дополнить Кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях от 21 апреля 2003 года (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) статьей 22.14 следующего содержания:

«Статья 22.14. Нарушение установленного порядка рассылки обязательных бесплатных экземпляров документов

Нарушение установленного порядка рассылки обязательных бесплатных экземпляров документов, не относящихся к периодическим печатным изданиям, –

влечет наложение штрафа в размере от двадцати до пятидесяти базовых величин.».

Статья 4. Внести в Процессуально-исполнительный кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях от 20 декабря 2006 года (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 121, 2/1326; № 132, 2/1330; № 175, 2/1370; № 305, 2/1397, 2/1401; 2008 г., № 14, 2/1417) следующие дополнения:

1. Часть 1 статьи 3.2 после цифр «22.13,» дополнить цифрами «22.14,».

2. Пункт 54 части 1 статьи 3.30 после цифр «22.7–22.9,» дополнить цифрами «22.14,».

Статья 5. Совету Министров Республики Беларусь в шестимесячный срок:

привести решения Правительства Республики Беларусь в соответствие с настоящим Законом;

обеспечить приведение республиканскими органами государственного управления, подчиненными Правительству Республики Беларусь, их нормативных правовых актов в соответствие с настоящим Законом;

принять иные меры, необходимые для реализации положений настоящего Закона.

Статья 6. Настоящий Закон вступает в силу через десять дней после его официального опубликования, за исключением статей 3 и 4, которые вступают в силу через шесть месяцев после вступления в силу настоящего Закона.



Президент Республики Беларусь

А.Лукашенко



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены