Закон Республики Беларусь Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь от 8 ноября 2006 г. № 177-З Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

8 лiстапада 2006 г. № 177-З

Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 5 кастрычнiка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 кастрычнiка 2006 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031; 2006 г., № 78, 2/1202) наступныя змяненне i дапаўненне:

1. Абзац дваццаць чацвёрты артыкула 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«вядуць дзяржаўную статыстыку па формах нецэнтралiзаваных дзяржаўных статыстычных назiранняў i ўказаннях па ix запаўненню, якiя распрацоўваюцца iмi i зацвярджаюцца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў галiне дзяржаўнай статыстыкi;».

2. Пункт 3 артыкула 37 дапоўнiць словамi «, цi iншых выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены