Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 2 ноября 2006 г. № 35 Аб зацвярджэннi форм кнiг рэгiстрацыi

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

2 лiстапада 2006 г. № 35

Аб зацвярджэннi форм кнiг рэгiстрацыi

На падставе пункта 14 Палажэння аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i часткi трэцяй пункта 6 Палажэння аб парадку выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 «Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць:

форму кнiгi рэгiстрацыi дазволаў на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях згодна з дадаткам 1;

форму кнiгi рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях згодна з дадаткам 2.

2. Устанавiць, што вядзенне кнiг рэгiстрацыi, названых у пункце 1 дадзенай пастановы, ажыццяўляе ўпраўленне па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.



Мiнiстр

У.Ф.Матвейчук





Дадатак 1 да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь 02.11.2006 № 35


МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

КНIГА
рэгiстрацыi дазволаў на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

№ ____________

ад «___» _____________ 20__ г.

да «___» _____________ 20__ г.



№ п/п

Дата выдачы

Назва i месцазна-
ходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Заказчык работ

Выканаўца работ: генпраектная (праектная) або генпадрадная (падрадная) арганiзацыя

Вiды работ, якiя выконваюцца на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ў зоне яе аховы

Навуковы кiраўнiк (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

Адзнака аб атрыманнi заявiцелем дазволу або адмовы ў выдачы дазволу (дата атрымання дазволу або адмовы, подпiс)

Заўвага*

1

2

3

4

5

6

7

8

9





















______________________________

*Графа змяшчае звесткi:

аб перадачы ў банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, раздзелы навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

аб прыпыненнi дзеяння дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Дадатак 2 да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь 02.11.2006 № 35


МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

КНIГА
рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

№ ____________

ад «___» _____________ 20__ г.

да «___» _____________ 20__ г.



№ п/п

Дата выдачы

Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку спецыялiста, якому выдаецца пасведчанне

Адзнака аб заключэннi Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (нумар i дата пратакола) або Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдата на атрыманне пасведчання (нумар i дата пiсьма)

Катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, на якiя выдаецца пасведчанне

Вiды работ, на якiя выдаецца пасведчанне

Адзнака аб атрыманнi пасведчання кандыдатам або яго даверанай асобай (дата атрымання, подпiс)

Заўвага*

1

2

3

4

5

6

7

8



















______________________________

*Графа змяшчае звесткi:

аб выдачы дублiкатаў пасведчання;

аб прыпыненнi дзейнасцi пасведчання;

аб заканчэннi тэрмiну дзеяння пасведчання.

 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены