Закон Республики Беларусь Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь от 8 ноября 2006 г. № 179-З Аб ратыфiкацыi Пагаднення мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

8 лiстапада 2006 г. № 179-З

Аб ратыфiкацыi Пагаднення мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 5 кастрычнiка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 кастрычнiка 2006 года

Артыкул 1. Ратыфiкаваць Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi, падпiсанае ў г. Кiеве 17 снежня 1992 года (далей – Пагадненне).

Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць неабходныя меры па рэалiзацыi палажэнняў Пагаднення.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка

ПАГАДНЕННЕ
мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей – Бакi,

грунтуючыся на Дагаворы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай, падпiсаным 29 снежня 1990 г.,

iмкнучыся да развiцця гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады,

зыходзячы з суверэннага права кожнай дзяржавы праводзiць самастойную знешнеэканамiчную палiтыку,

маючы намер садзейнiчаць росту эканамiчнай актыўнасцi, забеспячэнню поўнай занятасцi, павышэнню прадукцыйнасцi i рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў,

iмкнучыся спрыяць гарманiчнаму развiццю i росту сусветнага гандлю, пазбаўленню ад бар'ераў на шляху яго развiцця,

дамовiлiся пра наступнае:

Артыкул 1

1. Бакi не прымяняюць мытныя пошлiны, падаткi i зборы, маючыя эквiвалентнае дзеянне, на экспарт i/цi iмпарт тавараў, што паходзяць з мытнай тэрыторыi адной з дзяржаў i прызначаных для мытнай тэрыторыi другой дзяржавы.

2. Для мэт гэтага Пагаднення на перыяд яго дзеяння пад таварамi, што паходзяць з тэрыторыi абедзвюх краiн, трэба разумець тавары:

а) цалкам вырабленыя на тэрыторыi адной з краiн цi

б) падпаўшыя пад апрацоўку на тэрыторыi адной з краiн з выкарыстаннем сыравiны, матэрыялаў i камплектуючых вырабаў з трэцiх краiн i змянiўшыя ў сувязi з гэтым прыналежнасць па класiфiкацыi Таварнай наменклатуры знешнеэканамiчнай дзейнасцi (ТН ЗЭД) хаця б па адным з чатырох першых знакаў;

в) вырабленыя з выкарыстаннем зазначаных у п. б) сыравiны, матэрыялаў i камплектуючых вырабаў пры ўмове, што iх сукупны кошт не перавышае фiксаванай долi экспартнай цаны рэалiзуемых тавараў.

Падрабязныя правiлы паходжання тавараў будуць узгоднены Бакамi ў асобным дакуменце, якi з'явiцца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.

Артыкул 2

Бакi не будуць:

прама цi ўскосна абкладваць тавары другога Боку, падпадаючыя пад дзеянне гэтага Пагаднення, унутранымi падаткамi цi зборамi, перавышаючымi адпаведныя падаткi цi зборы, якiмi абкладваюцца аналагiчныя тавары ўнутранай вытворчасцi цi тавары, што паходзяць з трэцiх краiн;

уводзiць у дачыненнi да iмпарту цi экспарту тавараў, падпадаючых пад дзеянне гэтага Пагаднення, якiя-небудзь спецыяльныя абмежаваннi цi патрабаваннi, якiя ў падобнай сiтуацыi не прымяняюцца да аналагiчных тавараў унутранай вытворчасцi цi тавараў, што паходзяць з трэцiх краiн;

прымяняць у дачыненнi да складзiравання, перагрузкi, захавання, перавозкi тавараў, што паходзяць з iншай дзяржавы, а таксама да плацяжоў i пераводаў плацяжоў правiлы, iншыя за тыя, якiя прымяняюцца ў аналагiчных выпадках у дачыненнi да ўласных тавараў цi тавараў з трэцiх краiн.

Артыкул 3

Бакi будуць устрымлiвацца ад прымянення колькасных абмежаванняў цi эквiвалентных iм мераў на экспарт i/цi iмпарт тавараў у рамках гэтага Пагаднення.

Артыкул 4

Усе разлiкi i плацяжы па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай будуць выконвацца ў адпаведнасцi з пагадненнем памiж упаўнаважанымi банкамi Бакоў.

Артыкул 5

Кожны Бок не будзе дапускаць рээкспарт тавараў, у дачыненнi да экспарту якiх другi Бок, адкуль паходзяць гэтыя тавары, прымяняе меры тарыфнага i/цi нетарыфнага рэгулявання.

Рээкспарт такiх тавараў у трэцiя краiны можа адбывацца толькi з пiсьмовай згоды i на ўмовах, вызначаемых упаўнаважаным органам дзяржавы, адкуль iдуць гэтыя тавары. У выпадку невыканання гэтага Палажэння Бок, iнтарэсы якога парушаны, мае права ў аднабаковым парадку ўводзiць меры па рэгуляваннi вывазу тавараў на тэрыторыю дзяржавы, якая дапусцiла несанкцыянаваны рээкспарт. У выпадку рээкспарту такiх тавараў дзяржава, на тэрыторыi якой яны былi выраблены, мае права патрабаваць кампенсацыю страт.

У дачыненнi да гэтага артыкула пад рээкспартам трэба разумець вываз тавару, якi паходзiць з мытнай тэрыторыi адной з дзяржаў, як гэта вызначана ў п. 2 артыкула 1 гэтага Пагаднення, другой дзяржавай за межы мытнай тэрыторыi апошняй з мэтай экспарту ў трэцюю краiну.

Артыкул 6

Бакi будуць абменьвацца рэгулярна iнфармацыяй па мытных пытаннях, уключаючы мытную статыстыку. Упаўнаважаныя органы Бакоў узгодняць парадак абмену такой iнфармацыяй.

Артыкул 7

1. Бакi будуць намагацца зблiжаць узроўнi ставак мытных пошлiн, якiя прымяняюцца ў гандлi з трэцiмi краiнамi, i з гэтай мэтай згадзiлiся на правядзенне рэгулярных кансультацый.

2. Бакi будуць iнфармаваць адзiн аднаго пра дзеючыя мытныя тарыфы i пра ўсе выключэннi з iх.

Артыкул 8

Бакi прызнаюць не адпавядаючай мэтам гэтага Пагаднення нядобрасумленную дзелавую практыку i абавязваюцца не дапускаць i ўстараняць такiя, у прыватнасцi, метады, як:

дагаворы памiж прадпрыемствамi, рашэннi, прынятыя аб'яднаннем прадпрыемстваў, i агульныя метады дзелавой практыкi, маючыя на мэце перашкодзiць канкурэнцыi, цi абмежаваць яе, альбо парушыць умовы для яе на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў;

дзеяннi, з дапамогай якiх адно цi некалькi прадпрыемстваў выкарыстоўваюць сваё дамiнуючае становiшча, абмяжоўваючы канкурэнцыю на ўсёй цi на значнай частцы тэрыторыi абедзвюх дзяржаў.

Артыкул 9

Пры ажыццяўленнi мер тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання двухбаковых эканамiчных адносiн, для абмену статыстычнай iнфармацыяй, правядзення мытных працэдур Бакi згадзiлiся выкарыстоўваць адзiную дзевяцiзначную Таварную наменклатуру знешнеэканамiчнай дзейнасцi (ТН ЗЭД), заснаваную на Гарманiзаванай сiстэме апiсання i кадзiравання тавараў i Камбiнаванай тарыфна-статыстычнай наменклатуры Еўрапейскага эканамiчнага супольнiцтва. Пры гэтым для ўласных патрэб Бакi пры неабходнасцi развiваюць Таварную наменклатуру за межамi дзевяцi знакаў.

Увядзенне эталоннага экзэмпляра Таварнай наменклатуры ажыццяўляецца на ўзаемаўзгодненай аснове праз прадстаўнiцтва ў адпаведных мiжнародных арганiзацыях.

Артыкул 10

Бакi пагадзiлiся, што захаванне прынцыпу свабоды транзiту з'яўляецца важнейшай умовай дасягнення мэтаў гэтага Пагаднення i iстотным элементам працэсу iх падключэння да сiстэмы мiжнароднага падзелу працы i кааперавання.

У гэтай сувязi кожная з абедзвюх дзяржаў забяспечыць бесперашкодны транзiт праз яе тэрыторыю тавараў, што паходзяць з мытнай тэрыторыi другой дзяржавы i/цi трэцiх краiн i прызначаных для мытнай тэрыторыi другой дзяржавы цi любой трэцяй краiны, i будзе выдаваць экспарцёрам, iмпарцёрам цi перавозчыкам усе наяўныя i неабходныя для забеспячэння транзiту сродкi i паслугi на ўмовах, не горшых за тыя, на якiх тыя ж сродкi i паслугi выдаюцца ўласным экспарцёрам, iмпарцёрам цi перавозчыкам альбо экспарцёрам, iмпарцёрам цi перавозчыкам любой трэцяй дзяржавы.

Бакi згодны з тым, што тарыфы на транзiт любым вiдам транспарту, уключаючы тарыфы на пагрузачна-разгрузачныя работы, будуць эканамiчна абгрунтаваны.

Артыкул 11

Гэтае Пагадненне не пазбаўляе права любога з Бакоў прымаць агульнапрынятыя ў мiжнароднай практыцы меры, якiя ён лiчыць неабходнымi для абароны сваiх жыццёвых iнтарэсаў альбо якiя безумоўна неабходны для выканання мiжнародных дагавораў, удзельнiкам якiх ён з'яўляецца цi мае намер стаць, калi гэтыя меры датычаць:

iнфармацыi, закранаючай iнтарэсы нацыянальнай абароны;

гандлю зброяй, боепрыпасамi i ваеннай тэхнiкай;

даследаванняў цi вытворчасцi, звязаных з патрэбамi абароны;

паставак матэрыялаў i абсталявання для ядзернай прамысловасцi;

абароны грамадскай маралi, грамадскага парадку;

абароны прамысловай цi iнтэлектуальнай уласнасцi;

золата, серабра цi iншых каштоўных металаў i камянёў;

абароны здароўя людзей, жывёл i раслiн.

Артыкул 12

З мэтай правядзення ўзгодненай палiтыкi экспартнага кантролю ў дачыненнi да трэцiх краiн Бакi будуць праводзiць рэгулярныя кансультацыi i прымаць узаемаўзгодненыя меры для стварэння эфектыўнай сiстэмы экспартнага кантролю.

Артыкул 13

Палажэнне гэтага Пагаднення замяняюць палажэннi пагадненняў, заключаных раней памiж Бакамi, у той меры, у якой апошнiя альбо несумяшчальныя з першымi, альбо iдэнтычныя з iмi.

Артыкул 14

Нiшто ў гэтым Пагадненнi не замiнае Бакам наладжваць адпавядаючыя мэтам i ўмовам гэтага Пагаднення адносiны з дзяржавамi, якiя не з'яўляюцца бакамi гэтага Пагаднення, а таксама з iх аб'яднаннямi i мiжнароднымi арганiзацыямi.

Артыкул 15

Спрэчкi памiж Бакамi адносна тлумачэння цi прымянення палажэнняў гэтага Пагаднення будуць вырашацца шляхам перамоў.

Артыкул 16

Для рэалiзацыi мэтаў гэтага Пагаднення i выпрацоўкi рэкамендацый па ўдасканаленнi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi Бакi пагадзiлiся заснаваць сумесную Беларуска-ўкраiнскую Камiсiю.

Артыкул 17

Бакi згадзiлiся з тым, што Рэспублiка Беларусь можа заснаваць на Украiне сваё Гандлёвае прадстаўнiцтва, а Украiна можа заснаваць у Рэспублiцы Беларусь сваё Гандлёвае прадстаўнiцтва. Прававы статус гэтых Гандлёвых прадстаўнiцтваў, iх функцыi i месцазнаходжанне будуць узгоднены Бакамi дадаткова.

Артыкул 18

Любая дзяржава пры ўмове, што Бакi ўхваляць гэта, можа далучыцца да гэтага Пагаднення на ўмовах, якiя будуць узгоднены памiж дзяржавай, якая далучылася, i Бакамi.

Артыкул 19

Гэтае Пагадненне набывае сiлу з даты абмену пiсьмовымi паведамленнямi пра выкананне Бакамi усiх неабходных для гэтага фармальнасцей.

Пагадненне губляе сiлу, калi пройдзе 12 месяцаў з даты пiсьмовага паведамлення аднаго з Бакоў аб спыненнi яго дзеяння.

Адбылося ў г. Кiеве I7 снежня 1992 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены