Решение Славгородского районного Совета депутатов от 3 ноября 2006 г. № 19-2 Аб Праграме захавання i развiцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года


РАШЭННЕ СЛАЎГАРАДСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

3 лiстапада 2006 г. № 19-2

Аб Праграме захавання i развiцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года

Изменения и дополнения:

Решение Славгородского районного Совета депутатов от 30 сентября 2008 г. № 11-8 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (электронная версия), 2008 г., № 299, 9/19670)


У мэтах выканання рашэння Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычнiка 2006 г. № 19-4 «Аб Праграме захавання i развiцця культуры Магiлёўскай вобласцi да 2010 года» Слаўгарадскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзенную Праграму захавання i развiцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года.

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Слаўгарадскага раённага выканаўчага камiтэта Мiроненка М.С., пастаянную камiсiю па пытаннях моладзi, сацыяльна-культурнай сферы i сацыяльнай абароне грамадзян.



Старшыня

Т.П.Кананчук





ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Слаўгарадскага раённага
Савета дэпутатаў 03.11.2006 № 19-2

ПРАГРАМА
захавання i развiцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года

1. Праграма захавання i развiцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года (далей – Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031).

2. Мэтай Праграмы з’яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбнасцей.

3. Дадзенай Праграмай вызначаны асноўныя накiрункi, якiя будуць рэалiзаваны шляхам выканання мерапрыемстваў па выкананнi Праграмы захавання i развiцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года адпаведна з дадаткам 1:

гiсторыка-культурная спадчына прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў рэстаўрацыйнай накiраванасцi на найбольш важных аб’ектах спадчыны, уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей у сферу турысцкай дзейнасцi, выкарыстанне аб’ектаў для пазнавальных, адукацыйных i прапагандысцкiх мэт;

музейная справа – ажыццяўленне пераводу сiстэмы музейнага дакументавання з папяровых носьбiтаў на электронныя, шырокае ўкараненне i развiццё камп’ютэрнай тэхналогii ў музейнай практыцы, далейшае развiццё музейнай iнфраструктуры Слаўгарадскага раёна (далей – раён) шляхам адкрыцця новых музеяў, стварэння экспазiцый, рээкспазiцыi створаных раней экспазiцый;

бiблiятэчная дзейнасць – стварэнне карпаратыўнай бiблiятэчнай сеткi раёна, камплектаванне бiблiятэчных фондаў i iнфарматызацыя бiблiятэчнай справы;

клубныя ўстановы i народная мастацкая творчасць – захаванне i ўдасканальванне сеткi ўстаноў культуры i народнай творчасцi, вывучэнне, захаванне i развiццё нацыянальнай культуры, развiццё i ўдасканальванне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi – захаванне i развiццё культурнага патэнцыялу i ўдасканаленне сеткi ўстаноў культуры, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па агранiзацыi i правядзеннi вольнага часу, развiццё традыцыйнай культуры рэгiёнаў раёна, забеспячэнне даступнасцi ўстаноў культуры для розных груп насельнiцтва, падтрымка грамадскай iнiцыятывы ў сферы духоўнага жыцця сельскiх жыхароў, далучэнне працаўнiкоў сяла да прафесiйнага мастацтва, фармiраванне структуры з выкарыстаннем мясцовых традыцый i звычаяў;

музычнае мастацтва – павышэнне якасцi i пашырэнне сiстэмы гастрольнага i тэатральнага абслугоўвання насельнiцтва раёна, развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў i жанраў музычнага мастацтва;

выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў выяўленчага мастацтва, фармiраванне музейнага фонду раёна праз набыццё твораў выяўленчага мастацтва па дзяржаўным заказе, сумесная з творчымi саюзамi работа па рэалiзацыi i прапагандзе мастацкiх праектаў;

кiнавiдэамастацтва – павышэнне якасцi кiнавiдэаабслугоўвання сельскага насельнiцтва, развiццё сучаснай тэхнiчнай i тэхналагiчнай базы паказу кiнавiдэапрадукцыi, развiццё новых вiдаў платных паслуг на базе кiнатэатраў i вiдэазалаў, далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы кiнавiдэасеткi;

кадры культуры – рэалiзацыя рэгiянальных мэтавых праграм работы з кадрамi i правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканальвання формаў i метадаў падбору спецыялiстаў, кiруючых кадраў галiны культуры раёна, фармiраванне рэзерву кiруючых кадраў, павышэнне квалiфiкацыi кадраў, павышэнне якаснага ўзроўню кадраў, арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў, удасканальванне арганiзацыi i зместу вучэбна-выхаваўчай работы ўстаноў адукацыi, рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi;

сацыяльна-эканамiчнае развiццё галiны – павышэнне ўзроўню заработнай платы работнiкам культуры, павелiчэнне аб’ёмаў рэалiзацыi новых вiдаў паслуг, а таксама iстотнае павелiчэнне аб’ёмаў паслуг культуры насельнiцтву ў сельскай мясцовасцi;

матэрыяльна-тэхнiчная база – захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне матэрыяльнай базы, стварэнне культурных аб’ектаў, больш гiбка рэагуючых на змяненнi ў патрэбнасцях i запатрабаваннях насельнiцтва.

4. Фiнансаванне дадзенай Праграмы прадугледжваецца ажыццявiць за кошт наступных крынiц:

сродкi рэспублiканскага, абласнога i мясцовага бюджэтаў;

пазабюджэтныя сродкi.

Крынiцы i аб’ёмы фiнансавання рэалiзацыi Праграмы ўдакладняюцца штогод.

5. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць забяспечыць захаванне i развiццё культурнай спадчыны, нацыянальна-культурнай самабытнасцi насельнiцтва, беларускай мовы, пашырэнне сферы яе ўжывання, забеспячэнне ўмоў для свабоднага развiцця культур усiх сацыяльна-этнiчных груп, якiя пражываюць ў раёне, стварэнне ўмоў для вольнай творчасцi, дасягненне здаровага маральнага клiмату ў грамадстве, узмацненне ролi дзеячаў i ўстаноў культуры ў вырашэннi сацыяльна-эканамiчных задач, фармiраванне грамадска i сацыяльна актыўнай асобы, iнтэграцыю беларускай культуры ў сiстэму сусветнай культуры як раўнапраўнай, дасягненне сацыяльна-эканамiчных паказчыкаў развiцця культуры на 2008–2010 гады ў адпаведнасцi з дадаткам 2.

6. Асновай механiзма рэалiзацыi дадзенай Праграмы з’яўляецца комплекснае вырашэнне пытанняў зберажэння i развiцця культуры ў Слаўгарадскiм раёне, распрацоўкi прагнозаў i праграм сацыяльна-энанамiчнага развiцця раёна сумесна з аддзеламi эканомiкi, па будаўнiцтве, iнвестыцыям i будаўнiчай iндустрыi Слаўгарадскага раённага выканаўчага камiтэта, аддзеламi па фiзiчнай культуры, спорту i турызму, iдэалагiчнай работы, адукацыi, архiтэктуры, фiнансавым аддзелам Слаўгарадскага раённага выканаўчага камiтэта.

7. Каардынацыю i кантроль за выкананнем дадзенай Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Слаўгарадскага раённага выканаўчага камiтэта.





Дадатак 1 да Праграмы
захавання i развiцця культуры
Слаўгарадскага раёна
да 2010 года

Мерапрыемствы
па выкананнi Праграмы захавання i развiцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года


п/п

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмiн выканання, гады

Фiнансаванне (мiльёнаў рублёў)

Плануемыя вынiкi

усяго

у тым лiку

рэспублiканскi бюджэт

мясцовы бюджэт

1

2

3

4

5

6

7

8

1

Гiсторыка-культурная спадчына

Распрацоўка комплексных мерапрыемстваў па захаваннi, адраджэннi i падтрымцы ўсiх гiсторыка-культурных каштоўнасцей у добрым стане

Слаўгарадскi раённы выканаўчы камiтэт (далей – райвыканкам), аддзел культуры райвыканкама (далей – аддзел культуры)

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Ажыццяўленне работы рэстаўрацыйна-аднаўленчага характару на аб’ектах спадчыны i выкананне на iх неабходнага комплексу работ з уключэннем дадзеных аб’ектаў у сферу пазнавальнай турысцкай дзейнасцi. Састаўленне ўлiковых картак i ахоўных абавязацельстваў з уласнiкамi (карыстальнiкамi) па матэрыяльных аб’ектах, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

2

Музейная справа

2.1

Рэканструкцыя будынка ў раённы краязнаўчы музей

Аддзел культуры

2009

900,0

900,0

Стварэнне ўмоў для развiцця музейнай дзейнасцi

2.2

Адкрыццё краязнаўчага музея ў г. Слаўгарадзе

Аддзел культуры

2010

400,0

400,0

Развiццё выставачнай дзейнасцi

3

Бiблiятэчная дзейнасць

3.1

Стварэнне базавых цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм, аўтаматызаваных у поўным аб’ёме

Аддзел культуры, цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма (далей – ЦБС)

2008

2,7

2,7

Стварэнне сiстэмы карпаратыўнай каталагiзацыi

3.2

Развiццё сеткi публiчных цэнтраў прававой iнфармацыi (далей – ПЦПI)

Аддзел культуры, ЦБС

2009–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Пастаянны i своечасовы доступ да актуальных дзяржаўных прававых рэсурсаў Рэспублiкi Беларусь дасць магчымасць рэалiзацыi канстытуцыйнага права грамадзян, пражываючых у сельскай мясцовасцi, на доступ да прававой iнфармацыi, у тым лiку i да афiцыйных тэкстаў дакументаў дзяржаўнага i рэгiянальнага ўзроўняў

3.3

Удзел у рэспублiканскiх конкурсах, у тым лiку:

3.3.1

«Бiблiятэка – асяродак нацыянальнай культуры»

ЦБС

2008–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Узмацненне нацыянальнай свядомасцi насельнiцтва, прапаганда нацыянальнай спадчыны, гiсторыi, мовы, народнай культуры

3.3.2

на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай адукацыi i iнфармаваннi насельнiцтва

ЦБС

2008

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Актывiзацыя работы бiблiятэк па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi, накiраванай на выхаванне ў насельнiцтва экалагiчнай свядомасцi i адукацыi, выяўленне i распаўсюджванне лепшага вопыту работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва

3.4

Удзел у абласных конкурсах, у тым лiку:

3.4.1

«Край мой – Магiлёўшчына»

ЦБС

2008

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Садзейнiчанне адраджэнню i захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны, стварэнне гiсторыi мастацкага i лiтаратурнага жыцця рэгiёна i паўнатэкставых баз даных

3.4.2

на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай адукацыi i iнфармаваннi насельнiцтва

ЦБС

2008–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Садзейнiчанне адраджэнню i захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны, стварэнне гiсторыi мастацкага i лiтаратурнага жыцця рэгiёна i паўнатэкставых баз даных

3.4.3

у прафесiйным конкурсе бiблiятэкара «Лепшы па прафесii»

ЦБС

2008

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Садзейнiчанне адраджэнню i захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны, стварэнне гiсторыi мастацкага i лiтаратурнага жыцця рэгiёна i паўнатэкставых баз даных

4

Клубныя ўстановы i народная мастацкая творчасць

4.1

Мадэрнiзацыя сеткi дзеючых устаноў культуры клубнага тыпу з улiкам мясцовых асаблiвасцей i запатрабаванняў насельнiцтва ў адпачынкавай i культурна-творчай дзейнасцi

Аддзел культуры

Да 2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Стварэнне ўмоў для далучэння працаўнiкоў вёскi да прафесiйнага мастацтва, фармiраванне структуры эстэтычнага выхавання, захаванне i папулярызацыя духоўнай i матэрыяльнай спадчыны

4.2

Укараненне новых формаў адпачынку i культурнай дзейнасцi

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Дыферэнцыяваны падыход да арганiзацыi вольнага часу розных груп насельнiцтва. Павялiчыцца аб’ём паслуг да 10 працэнтаў у супастаўных умовах i адпаведна колькасць наведвальнiкаў платных мерапрыемстваў да 15 працэнтаў

4.3

Укараненне новых iнфармацыйных тэхналогiй у практыку дзейнасцi ўстаноў культуры клубнага тыпу

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё новых формаў культурна-асветнiцкай дзейнасцi на аснове сучасных камп’ютэрных тэхналогiй, захаванне, адраджэнне i папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны

4.3.1

Далучэнне клубных устаноў да сеткi INTERNET

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё новых формаў культурна-асветнiцкай дзейнасцi на аснове сучасных камп’ютэрных тэхналогiй, захаванне, адраджэнне i папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны

4.3.2.

Стварэнне вэб-сайтаў (асобных вэб-старонак) галоўных устаноў клубнага тыпу

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё новых формаў культурна-асветнiцкай дзейнасцi на аснове сучасных камп’ютэрных тэхналогiй, захаванне, адраджэнне i папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны

4.4

Удзел у правядзеннi фестываляў, конкурсаў, аглядаў, у тым лiку:

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў дзiцячай школы мастацтваў (далей – ДШМ), павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.1

мiжнародным фестывалi дзiцячай творчасцi «Залатая пчолка»

Аддзел культуры

2008–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.2

абласным фестывалi сямейнай творчасцi «Сузор’е талентаў» (гарадскi пасёлак Глуск)

Аддзел культуры

2009

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.3

абласным свяце духавых аркестраў «Па галоўнай вулiцы з аркестрам»

Аддзел культуры

2009–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.4

абласным конкурсе выканаўцаў маладзёжнай i патрыятычнай песнi памяцi Героя Савецкага Саюза Л.Лорчанка (гарадскi пасёлак Бялынiчы)

Аддзел культуры

2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.5

абласным свяце «Народная прыпеўка» (горад Слаўгарад)

Аддзел культуры

2008, 2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.6

абласных турах рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, свят, семiнарах па павышэннi квалiфiкацыi спецыялiстаў

Аддзел культуры

2009–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.7

выязным савеце дырэктараў раённых дамоў культуры, централiзаваных клубных сiстэм, раённых арганiзацыйных метадычных цэнтраў у гарады Масква, Смаленск, арганiзацыя выстаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Аддзел культуры

2009

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.8

мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю стварэння ўстановы культуры «Абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы»

Аддзел культуры

2009

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.9

абласным конкурсе аркестравых калектываў навучэнцаў ДШМ

Аддзел культуры

2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.10

справаздачным канцэрце i выставе творчых работ стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.11

забеспячэнне ўдзелу навучэнцаў ДШМ у адборачных турах рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсаў

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.12

раённым конкурсе «Играй гармонь, звени и пой частушка»

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.13

раённым аглядзе-конкурсе сярод удзельнiкаў мастацкай самадзейнасцi старэйшага ўзросту

Аддзел культуры

2008, 2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.14

раённым конкурсе ваенна-патрыятычнай песнi

Аддзел культуры

2008, 2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

4.4.15

раённым конкурсе «Маладыя галасы Слаўгарадчыны»

Аддзел культуры

2009

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё асобных жанраў i накiрункаў аматарскай мастацкай творчасцi i павышэнне выканальнiцкага ўзроўню самадзейных калектываў i навучэнцаў ДШМ, павышэнне выканаўчага ўзроўню

5

Адраджэнне i развiццё культуры вёскi

5.1

Выпаўненне галiновай праграмы па выкананнi заданняў, вызначаных Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 2005–2010 гады

Аддзел культуры

2008–2010

Удасканаленне структуры сеткi, умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сельскiх культурна-дасугавых устаноў, далучэнне працаўнiкоў сяла да прафесiйнага мастацтва, фармiраванне структуры эстэтычнага выхавання на сяле, адраджэнне, развiццё i далейшая папулярызацыя традыцыйнай культуры, народных промыслаў i рамёстваў, захаванне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны, развiццё культурна-турыстычнай дзейнасцi

5.2

Забеспячэнне стварэння i дзейнасцi ў кожным аграгарадку як мiнiмум адной установы культуры

Аддзел культуры

2008–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Забеспячэнне змястоўнай арганiзацыi вольнага часу сельскага насельнiцтва

5.3

Развiццё сiстэмы культурнага абслугоўвання насельнiцтва аддаленых i маланаселеных вёсак, у тым лiку на аснове выкарыстання мабiльных (перасоўных) сiстэм i комплексаў

Аддзел культуры

2008–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Далучэнне жыхароў маланаселеных пунктаў да iнфармацыйных i мастацкiх рэсурсаў

5.4

Забеспячэнне адкрыцця ў аграгарадках фiлiялаў i класаў ДШМ:

Аддзел культуры

2008–2010

8,8

8,8

Пачатковая эстэтычная адукацыя дзяцей i падлеткаў вёскi

аграгарадок Гiжэнка

2008

3,8

3,8

аграгарадок Васькавiчы

2010

5,0

5,0

5.5

Забеспячэнне функцыянавання ў аграгарадках пляцовак канцэртнага i тэатральнага абслугоўвання

Аддзел культуры

2008–2010

Актывiзацыя тэатральнага i фiларманiчнага абслугоўвання сельскага насельнiцтва, папулярызацыя творчасцi самадзейных калектываў з ганаровым найменнем «узорны», «народны», «заслужаны»

5.6

Камп’ютэрызацыя сельскiх бiблiятэк: падключэнне да сеткi INTERNET

Аддзел культуры

2008–2010

7,2

7,2

У сельскiх бiблiятэках з’явiцца магчымасць для найбольш поўнага забеспячэння жыхароў рэгiёна якаснымi iнфармацыйнымi прадуктамi i паслугамi на аснове фондаў i рэсурсаў любой бiблiятэкi на ўзроўнi рэгiёна, вобласцi, краiны

5.7

Агляд-конкурс сярод сельскiх устаноў культуры «Клуб года»

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Пошук новых вiдаў i формаў культурнага абслугоўвання насельнiцтва

5.8

Правядзенне культурнай акцыi «Майстры мастацтваў Магiлёўшчыны – працаўнiкам вёскi»

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Далучэнне працаўнiкоў вёскi да высокiх узораў прафесiйнага мастацтва

6

Музычнае мастацтва

6.1

Развiццё канцэртна-лектарнай дзейнасцi сярод навучэнцаў сярэднiх школ, выхаванцаў дзiцячых садоў, ДШМ раёна

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Выхаванне дзiцяцi як гарманiчнай асобы, развiццё мастацкага густу, творчых здольнасцей, прабуджэнне ўстойлiвага iнтарэсу да навучання

6.2.

Развiццё канцэртна-гастрольнай дзейнасцi на тэрыторыi Слаўгарадскага раёна

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Выхаванне дзiцяцi як гарманiчнай асобы, развiццё мастацкага густу, творчых здольнасцей, прабуджэнне ўстойлiвага iнтарэсу да навучання

7

Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Удзел у абласной выстаўцы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Аддзел культуры

2008–2010

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё духоўнай патрэбы да прыгажосцi, гармонii, жадання тварыць

8

Кадры культуры

8.1

Кадравае забеспячэнне ўстаноў культуры i мастацтва раёна

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

У межах выдзеленых сродкаў

Арганiзацыя якаснай i змястоўнай работы ўстаноў культуры i мастацтва раёна

8.2

Павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры на базе курсаў павышэння квалiфiкацыi i ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры»

Аддзел культуры

2008

0,5

0,5

Набыццё навыкаў i тэарэтычных асноў у арганiзацыi дзейнасцi ўстаноў у сучасным сацыякультурным асяроддзi

2009

0,6

0,6

2010

0,8

0,8

8.3

Правядзенне атэстацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў арганiзацый культуры

Аддзел культуры

2008–2010

У межах выдзеленых сродкаў


У межах выдзеленых сродкаў

Удасканаленне работы па самаадукацыi кадраў культуры

9

Сацыяльна-эканамiчнае развiццё галiны

9.1

Забеспячэнне штогадовага тэмпу росту платных паслуг культуры ў супастаўных цэнах 109–110 працэнтаў

Аддзел культуры

2008–2010

За кошт дадатковых крынiц расходы складуць не менш за 10 працэнтаў ад бюджэтнага фiнансавання

9.2

Забеспячэнне выканання ўстаноўленага заканадаўствам сацыяльнага стандарту па нарматыве бюджэтнай забяспечаннасцi расходаў на культуру

Аддзел культуры

2008–2010

Расходы на культуру на аднаго жыхара штогод будуць складаць не менш за 1,5 базавай велiчынi, у тым лiку за кошт бюджэтных сродкаў – 1,3, за кошт платных паслуг – 0,2 базавай велiчынi

10

Матэрыяльна-тэхнiчная база

10.1

Рэканструкцыя i капiтальны рамонт будынкаў:

Аддзел культуры

2008–2010

2765,0

109,0

2656,0

Ажыццяўленне ўзмацнення i папаўненне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры шляхам своечасовага правядзення рамонтаў i набыцця неабходнага абсталявання

Слаўгарадская дзiцячая школа мастацтваў

2009

109,0

109,0

Ляснянскiя сельскi клуб i бiблiятэка

2008

1096,0

1096,0

Рэкцянскiя сельскi клуб i бiблiятэка

2009

650,0

650,0

Васькавiцкiя сельскi клуб i бiблiятэка

2009

560,0


560,0

Чарнякоўская сельская бiблiятэка

2010

350,0

350,0

10.2

Будаўнiцтва сельскага клуба ў аграгарадку Целяшы

Райвыканкам, аддзел культуры

2008

610,0

610,0

Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстановы культуры, паляпшэнне ўмоў працы, культурнага абслугоўвання насельнiцтва

10.3

Капiтальны рамонт аўтаматычнай устаноўкi вадзянога пажаратушэння раённага цэнтра культуры i народнай творчасцi

Аддзел культуры

2009–2010

300,0

300,0

Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы раённага цэнтра культуры i народнай творчасцi





Дадатак 2 да Праграмы
захавання i развiцця культуры
Слаўгарадскага раёна
да 2010 года

Сацыяльна-эканамiчныя паказчыкi развiцця культуры на 2008–2010 гады

№ п/п

Назва паказчыка

Прагнозная ацэнка

2008 год

2009 год

2010 год

1

Аб’ём пазабюджэтных паступленняў па сiстэме Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, мiльёнаў рублёў

185,5

202,6

221,4

2

Аб’ём платных паслуг культуры, мiльёнаў рублёў

170,5

187,6

206,4

3

Тэмп росту платных паслуг культуры, працэнтаў

109–110

109–110

109–110


 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены