Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 марта 2009 г. № 330 Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь


ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

19 сакавiка 2009 г. № 330

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь за:

шматгадовую бездакорную працу ў галiне знешнеэканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь, плённую дзейнасць па развiццю мiжнароднага эканамiчнага супрацоўнiцтва, умацаванню аўтарытэту дзяржавы на мiжнароднай арэне Асiпенку Вячаслава Аляксандравiча, дырэктара Дэпартамента знешнеэканамiчнай дзейнасцi Мiнiстэрства замежных спраў;

шматгадовую плённую працу ў сiстэме аховы здароўя, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у арганiзацыю i аказанне медыцынскай дапамогi:



Бондараву
Наталлю Уладзiмiраўну

галоўную медыцынскую сястру ўстановы аховы здароўя «Магiлёўская абласная дзiцячая бальнiца»

Гiнько
Валянцiну Iванаўну

галоўнага ўрача Варапаеўскай раённай бальнiцы ўстановы аховы здароўя «Пастаўская цэнтральная раённая бальнiца»

Лях
Людмiлу Аляксееўну

урача хуткай медыцынскай дапамогi (кiраўнiка змен па прыёму i перадачы выклiкаў) аператыўнага аддзела ўстановы аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогi» г. Мiнска



шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у павышэнне якасцi жыллёва-камунальных паслуг:



Жука
Мiхаiла Рыгоравiча

намеснiка дырэктара Мастоўскага раённага унiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi

Залацiлiну
Галiну Станiславаўну

майстра дзяржаўнага даччынага унiтарнага прадпрыемства «Жыллёва-эксплуатацыйная служба № 66 ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна г. Мiнска»

Рамейка
Леакадзiю Дзмiтраўну

намеснiка генеральнага дырэктара па эканомiцы i фiнансах навукова-вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Жылкамунтэхнiка»



стварэнне серыi вучэбных дапаможнiкаў, распрацоўку праграмнага i вучэбна-метадычнага забеспячэння дысцыплiн i вучэбных накiрункаў, падрыхтоўку кадраў вышэйшай квалiфiкацыi Зарэцкую Кацярыну Валер’янаўну, прафесара кафедры лексiкалогii нямецкай мовы ўстановы адукацыi «Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт»;

шматгадовую плённую працу, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, высокае прафесiйнае майстэрства i значны асабiсты ўклад у абарону правоў грамадзян i ва ўмацаванне законнасцi:



Жаўнерчык
Любоў Васiльеўну

старшыню суда Ленiнскага раёна г. Мiнска

Задзiрана
Сяргея Уладзiмiравiча

начальнiка галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасцi ў сферы эканомiкi i экалогii Мiнiстэрства юстыцыi

Краўчанка
Валянцiну Альфрэдаўну

загадчыка дзяржаўнай натарыяльнай канторы Хойнiцкага раёна

Семчанку
Вiктара Iльiча

судовага выканаўцу суда Гарадоцкага раёна

Сучок
Тамару Iванаўну

старшыню Брэсцкага абласнога суда

Тушынскага
Iгара Геранiнавiча

намеснiка Мiнiстра юстыцыi

Шарко
Галiну Дзмiтрыеўну

галоўнага спецыялiста сектара арганiзацыйна-кадравай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыi Вiцебскага аблвыканкома



стварэнне вучэбна-метадычнага комплексу для вучняў сярэднiх агульнаадукацыйных школ рэспублiкi, падрыхтоўку кадраў вышэйшай квалiфiкацыi Панову Iну Iванаўну, прафесара кафедры фанетыкi англiйскай мовы ўстановы адукацыi «Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт»;

шматгадовую плённую працу ў галiне аховы здароўя, высокi прафесiяналiзм, значны ўклад у арганiзацыю i развiццё медыка-санiтарнай дапамогi з выкарыстаннем новых тэхналогiй Харкову Алену Расцiславаўну, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «33-я гарадская студэнцкая палiклiнiка» г. Мiнска;

шматгадовую плённую працу, вялiкi ўклад у выкананне i перавыкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця прадпрыемства Шпакоўскага Вiктара Барысавiча, галоўнага iнжынера адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтасiла»;

шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, вялiкi асабiсты ўклад у падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў Юрчука Мiкалая Iосiфавiча, загадчыка кафедры ўраўненняў матэматычнай фiзiкi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта.



Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены