Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 марта 2009 г. № 322 Аб колькасцi i складзе праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

16 сакавiка 2009 г. № 322

Аб колькасцi i складзе праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны

У адпаведнасцi з пунктам 11 Палажэння аб Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 40 «О Фонде социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты», Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць колькасць членаў праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны 9 чалавек.

2. Зацвердзiць праўленне Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ў складзе У.М.Патупчыка (старшыня), Л.Ц.Бачыла (намеснiк старшынi), У.В.Амарына, I.A.Караля, А.В.Лук’яновiча, B.C.Мацюшэўскага, Ж.К.Тарасевiч, A.M.Тура, Н.М.Шаўлоўскай.

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 сакавiка 2002 г. № 326 «Аб складзе праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 34, 5/10122);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. № 1407 «Аб змяненнi колькасцi i складу праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 119, 5/13244);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 верасня 2006 г. № 1138 «Аб змяненнi складу праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 146, 5/22864);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 сакавiка 2007 г. № 274 «Аб змяненнi складу праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 66, 5/24833).



Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi



 
 

Copyright (c) 2009-2016 SystemaBY.com. Все права защищены